Яндекс.Метрика

 

Главная
Читателю
Детская страничка
Наш край
Поэтическая страница
Новости
Ельский фартушок
ИКТ центр
ПЦПИ
Ельщина песенная
Обряды и традиции


На мяжы з Украінай

НАША вёска Казлы невялікая, налічвае ўсяго 32 двары. Знаходзіцца далекавата ад раённага цэнтра, на мяжы з Украінай. Таму не дзіўна, што ў нас можна пачуць гаворку і беларускую і ўкраінскую. Дзесяцігоддзямі людзі жывуць дружна, нярэдка дзеляцца апошнім, асабліва не цікавяцца, хто якой нацыянальнасці.

Гэтак жа, як, напэўна, і ў іншых населеных пунктах, сярод вяскоўцаў рэдка сустрэнеш маладых людзей. Юнакі і дзяўчаты, нібы птушкі, крыху пасталеўшы, вылятаюць у вырай, накіроўваюцца ў гарады, больш буйныя населения пункты. Ім там раздолле, нам жа даводзіцца дажываць у роднай вёсцы.

Працаздольнымі з'яўляюцца толькі чатыры сям'і, якія шчыруюць у мясцовым калгасе «Першае Мая». Гэта паважаныя людзі, мы імі ганарымся, ідзём да іх за дапамогай, а то і проста пагутарыць, даведацца, як ідуць справы ў гаспадарцы. Хаця і знаходзімся на заслужаным адпачынку, але нам зусім неабыякавы справы земляробаў і жывёлаводаў.

Павагай карыстаюцца сярод вяскоўцаў Уладзімір Сцяпанавіч Козел і спадарожніца яго жыцця Надзея Кліменцьеўна. Гаспадар сям'і — механізатар, гул рухавіка ягонага трактара далёка разносіцца па наваколлі. Жонка працуе на мясцовай жывёлагадоўчай ферме. Трэба бачыць, якія гэта руплівыя людзі не толькі ў калгасе, але і дома. Дружна, прыгожа жывуць яны, выхоўваюць трое дзетак. Старэйшая дачка ўжо замужам.

Або сям'я Сугакоў. Так атрымалася, што Пятро Барысавіч працуе і ў паляводстве, і ў жывёлагадоўлі, а Марыя Паўлаўна — на адкорме цялушак. Шчыруюць на сумленне.

У жывёлагадоўлі таксама заняты Уладзімір Міхайлавіч и Ева Якімаўна Шацілы, а таксама брат галавы сям'і Мікалай. Праўда, жонка апошняга Соф'я Іванаўна працуе ў клубе, магазіне, але, калі патрабуюць справы, доіць кароў, не цураецца хлебаробскай справы. Вызначаецца стараннасцю і пастух Васіль Іванавіч Снегур.

Паважаюць у нас Вольгу Іванаўну Хамутоўскую, даярку, якая ўпэўнена трымае першынство па надою малака ў калгасе. Муж яе на пенсіі, але, як і іншыя вяскоўцы, хіба можа ён сядзець дома ў той час, калі на палетках ці ферме патрэбны працавітыя рукі? Гэтак жа, як і Іван Сцяпанавіч Козел. Здавалася б, чалавек мае поўнае права адпачыць, упаўне заслужыў гэта. Аж не: нярэдка, як і раней, сядае на сталёвага каня, выконвае розныя заданні брыгадзіра. А пенсіянер Мікалай Міхайлавіч Козел, як і Пятро Міхайлавіч Ляўкоўскі, па некалькі месяцаў у годзе даглядаюць цялят.

Жывуць на вёсцы і дзве сям'і перасяленцаў з Расіі. Марына Андрыянава пяць гадоў запар доіць калгасных кароў, Галіна Шчарбіцкая — даглядчыца і малаказборшчыца. Аднойчы здарылася так, што алошняя на нейкі час выехала на радзіму, а сын Саша, старшакласнік сярэдняй школы, у летнi перыяд пасвіў грамадскі статак. Вяскоўцы не лакінулі хлопца ў адзіноце, кожны лічыў патрэбным дапамагчы чым-небудзь.

На заканчэнне свайго аповяду зазначу, што ў населеным пункце ніколі не сустрэнеш п'янага чалавека па той простай прычыне, што такіх абібокаў і прыхільнікаў моцных напояў у нас наогул няма.

Улады не забываюць пра жыхароў, праз дзень у мясцовую краму завозіцца хлеб, іншыя прадукты харчавання. З цэнтра калгаса да населенага пункта пракладзена добрая асфальтаваная дарога.

У час суботніка ўсе, хто трымаецца на нагах, выйшлі наводзіць парадак на вёсцы або прынялі ўдзел у розных работах на ферме.

Калі заходзіць гутарка аб Саюзе Беларусі і Расіі, вяскоўцы аднадушныя: трэба жыць разам. I не толькі з Расіяй, але і з Украінай. Бо тут, на Беларусі, як і на Украіне, глыбокія карані брацкіх славянскіх народаў.


Источник:

Мікалай Данілавіч КОЗЕЛ, пенсіянер. 31 верасня 1997 г. газ. Народны голас



Вёска Казлы і знакаміты фальклорны гурт

Вёска Казлы, якая знаходзіцца на паўдневым захадзе ў 50 кіламетрах ад Ельска, размешчана на тэрыторыі Засінцаўскага сельсага Савета. Вядома гэта вёсачка з сярэдзіны XIX стагоддзя, бо значылася ў спісе населенных месц Мазырскага павета як хутар Падгальскай сельскай абшчыны Скараднянскай воласці.

Назва вёски са слоў старажылаў, звязана з гістарычными падзеямі– адыходам войскаў Напалеона праз Палессе. Разам з войскамі ішли голад, гвалт, спаленыя вёски і іншыя беды. Таму двое братоў вырашылі схавацца ад гэтых бясчынстваў у непраходных лясах і балотах Палесся. Прозвішча братоў было Казлы. Так і з’явілася назва вёскі – Казлы.

У 1909 годдзе ў вёсцы было 14 двароў, 135 жыхароў. У пачатку 1930 – х гадоў, калі быў арганізаваны калгас “ Чырвоны араты”, хутар быў пераўтвораны ў вёску. У той час у вёсцы працавала пачатковая школа. Перад Вялікай Айчыннай вайной у Казлах налічвалася 40 двароў, пражывала 145 жыхароў. У часы Вялікай Айчыннай вайны цяжкім быў лёс гэтай вёскі: у кастрычніку 1943 года нямецка – фашысцкія акупанты спалілі вёску, загубілі каля трыццаці яе жыхароў. Пасля вайны ў вёску вярнуліся людзі, пачалі ўзводзіць новыя хаты.

Геаграфічнае становішча вёскі, аддаленасць ад буйных цэнтраў паспрыялі добраму захаванню традыцыйнай, у тым ліку і спеўнай, мастацкай культуры. І таму не дзіва, што менавіта ў далёкай ад гарадской цывілізацыі вёсцы Казлы быў створаны такі цудоўны і непаўторны сваёй аўтэнтычнасцю калектыў – Казлоўскі фальклорны гурт.

Канкрэтнай даты заснавання калектыву няма, бо песня заўседы была неад’емнай часткай традцыйнага вясковага побыту…

… Фальклорны гурт пад кіраўніцтвам Шаціла Соф'і Іванаўны з’яўляецца актыўным удзельнікам раённых аглядаў – конкурсаў мастацкай самадзейнасці( фальклорных калектываў “ З крыніц спрадвечных”, народнага гумару “Пасмяёмся разам”, рэгіанальнага фестывалю гарманістаў палескага краю “ Грай, гармонік”), мерапрыемстваў, якія праходзілі ў горадзе: “ Купалле”. “ Дажынкі”, “ Каляды”.

Фальклорны ансамбль неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі аддзела культуры. На II і III рэгіанальным фестывалі песеннага мастацтва “ Гэтыдзіўны спеў з глыбінь народных” на прыз Дрынеўскага, ансамбль быў узнагароджаны дыпломам III ступені і каштоўным падарункам. Гомельскім тэлебачаннем быў праведенны спіс праграмы фальклорнага ансамбля, якую неаднаразова паказвалі на тэлеканале “ Лад”. У красавіку 2006 года ансамбаль выязжаў ў г. Мінск для запісу песеннага рэпертуару. Збіраўся матэрыял па аўтэнтычным фальклоры супрацоўнікамі БелІПК.

У 2009 годзе абрадавым і пазаабрадавым песням Казлоўскага фальклорнага гурта быў нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка –культурнай кастоўнасці Рэспублікі Беларусь. 2 верасня 2009 года калектыў быў запрошаны ў горад Мінск для удзелу ў Міжнародным сімпозіуме “Сучаснае музыказнаўства ў сусветнай навуковай прасторы”, дзе адметным пеўчым тэмбрам ўсходняга Палесся, далікатнасцю перадачы эмацыянальна –гукавога строю сямейна –абрадавых песень зачаравалі слухачоў, сярод якіх было шмат сяброў з дальняга замежжа.

Слухаючы, як спявае гурт у складзе Хамутоўскай Марыі Аляксандраўны, Козел Марыі Дзмітраўны, Козел Марыі Адамаўны, Сугак Півоніі Міхайлаўны, Каваленка Надзеі Аляксандраўны, Ляўкоўскай Валянціны Фядотаўны, хочацца, каб іншыя пачулі гэтыя песні і таксама засталіся маладымі, як казлоўскія спявачкі.


Источник:

Засінец, Н. Вёска Казлы і знакаміты фальклорны гурт / Н. Засінец // Народны голас. – 2010. – 21 красавіка. – С.2.


      


      

Валаўскі народны фальклорны ансамбль «Валошкі».

Створаны ў 1955 у в. Валаўск Ельскага р-на пры сельскім Доме культуры. У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.М. Акуліч (з 1955), Г.М.Бурміч (з 2008). У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 30 да 70 гадоў. У рэпертуары аўтэнтычны песенны фальклор («Каліна-малінушка», «Зязюлька-сівенька», «Годы», «Наару я поле», «Волы» і інш.), бел. нар. песні, танцы, мясц. абрады («Саракі», «Увядзенне», «Пакровы», «Юрэй», «Зажынкі», «Да- жынкі», «Першая баразна» і інш.). Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, 1997), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Гомель, 1998), рэгіянальнага гарманістаў Палескага краю «Грай, гармонік» (г. Ельск, 2003, 2007), песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных» (г.п. Лельчыцы, 2006), удзельнік фестывалю Еўропы «Чамаданны настрой» (г. Шэпенштэт, Германія, 2009).

Источник:

Культура Беларусі: энціклапедыя, Т2. – Мн., 2011. – С. 192


      

Районная детская библиотека

Валавская сельская библиотека

Движковская сельская библиотека

Добринская сельская библиотека

Дубровская сельская библиотека

Засинцевская сельская библиотека

Заширская сельская библиотека

Кочищанская сельская библиотека

Млынокская сельская библиотека

Подгальская сельская библиотека

Ремезовская сельская библиотека

Роза-Люксембургская сельская библиотека

Скороднянская сельская библиотека

  Старовысоковская сельская библиотека

 

 

 


 

X