Яндекс.Метрика

 

Главная
Читателю
Детская страничка
Наш край
Поэтическая страница
Новости
Ельский фартушок
ИКТ центр
ПЦПИ
Ельщина песенная
Обряды и традиции

      Жывая памяць Ельшчыны
       (Чвэрць стагоддзя пад знакам Чарнобыля)

Населеныя пункты, як людзі, нараджаюцца, жывуць і паміраюць. І асабліва страшна, калі гэта адбываецца ў мірны час.     
            Ельскі раён Гомельскай вобласці быў створаны 1 верасня 1924 года.
            Ельшчына  - маленькая радзіма шчырых, працавітых і шчодрых людзей.
            У гады Вялікай Айчыннай вайны шмат вёсак было знішчана датла. Не адрадзіліся да жыцця пасля ваеннага ліхалецця тры вёскі – Копанка, Круглае, Забалацце, якіх напаткаў лёс Хатыні. Жыхары гэтых вёсак былі зажыва спалены фашысцкімі палачамі летам 1942 года.
            Праз сорак гадоў ужо чарнобыльская катастрофа стала ракавой для шматлікіх сёл Беларусі. За чвэрць стагоддзя колькасць населеных пунктаў Ельскага раёна зменшылася  з 80 вёсак да 66, 14 вёсак назаўжды зніклі з карты раёна. 5600 ураджэнцаў Ельшчыны было адселена ў чыстыя зоны.
            Аварыя на Чарнобыльскай АЭС пазбавіла будычыні вёскі Кузьмічы, Шышкі, Патапы, Пагарэлае, Глазкі, Везцы, Шыя, Асавы. Усе яны былі пахаваны па прычыне радыёактыўнага забруджвання.
            На месцы гэтых вёсак растуць дрэвы і кусты, і толькі дзе-нідзе засталіся сляды мінулага жыцця.
           
            Убачыш мёртвы дом – і стыне кроў,
            Бо ў ім не будуць нараджацца дзеці,
            А працавітых гэтых жыхароў
            Параскідала гора па ўсім свеце.

Сёння вёска перажывае не лепшыя часы: адны з іх знікаюць назаўжды, іншыя – старэюць і прыходзяць у заняпад.
            З болем і сумам успамінаюць вяскоўцы сваю маленькую, дарагую сэрцу Радзіму.

            Вёска
            Прытулілася да лесу
            Вёска родная мая.
            Патанула ў кветках бэзу
            І ў дзіўных песнях салаўя.
            У сцяжынках, што да рэчкі
            Папаўзлі праз каляіны,
            У густых кустах парэчкі,
            Вішань, яблынь і маліны.
            У лугах, што пахнуць мёдам,
            У кроплях чыстае вады,
            Бо адсюль я толькі родам,
            Мне б вярнуцца зноў сюды.

Гэтыя радкі належаць самадзейнаму паэту, кіраўніку буйнейшага у раёне сельскагаспадарчага прадпрыемства КСУП “Камуніст” – Рыгору Бабчанку. Засталіся ў памяці ельчан вёскі Везцы, Шыя, Глазкі, Чапаеўка… Іх лёс вельмі падобны адзін да аднога. Але хочацца верыць, што прыйдзе час і аднавіцца жыццё на месцы знікшых вёсак.
            Каб зберагчы памяць пра тую Ельшчыну, якая паціху зыходзіць у нябыт, пра прыгожых і умелых майстрых-рукадзельніц, супрацоўнікі Ельскай раённай цэнтральнай бібліятэкі па крупіцах збіраюць унікальную калекцыю, дзе кожны экспанат – гэта жывая памяць пра чалавека і яго маленькую Радзіму.
            Бібліятэка набыла статус захавальніцы матэрыяльных сведкаў унікальнасці і самабытнасці нашага краю. Пашырая сферу свайго ўплыву, яна садзейнічае звароту ў сучаснае жыццё непаўторных узораў народнага традыцыйнага мастацтва.
            Ельская раённая цэнтральная бібліятэка прапаноўвае экскурс у свет мастацтва і натхнення, прэзентуе сапраўдны талент, этнічную своеасаблівасць і прыгажосць абрадавых ручнікоў, элементаў народнага касцюма – фартухоў, як часткі гісторыка-культурнай спадчыны свайго рэгіёну.

                                    <1> <2>

 

Районная детская библиотека

Валавская сельская библиотека

Движковская сельская библиотека

Добринская сельская библиотека

Дубровская сельская библиотека

Засинцевская сельская библиотека

Заширская сельская библиотека

Кочищанская сельская библиотека

Млынокская сельская библиотека

Подгальская сельская библиотека

Ремезовская сельская библиотека

Роза-Люксембургская сельская библиотека

Скороднянская сельская библиотека

  Старовысоковская сельская библиотека

 

 

 


 

X