Яндекс.Метрика

 

Главная
Читателю
Детская страничка
Наш край
Поэтическая страница
Новости
Ельский фартушок
ИКТ центр
ПЦПИ
Ельщина песенная
Обряды и традиции

Гісторыя Стара-Высакоўскай сельскай бібліятэкі.

Вёска Стара-Высокае размешчана на невялікім астраўку, акружаным з усіх бакоў нізінамі і балотамі. За вораўнымі землямі і сенажацямі, на поўдзень і усход ад вёскі, раскінуліся лясы.

Аднак ёсць прадказанні і звесткі, што ў другой палове 30-х гадоў тут была адкрыта хата-чытальня, якая знаходзілася ў будынку царквы памешчыка Навіцкага.

Звесткі пра гэта настолькі бедныя, што стварыць поўную карціну гісторыі хаты-чытальні немагчыма. Невядома колькі было ў ёй кніг, чытачоў, хто працаваў.

У 1938 годзе быў пабудаваны будынак хаты-чытальні. Пачынаюць праводзіцца масавыя чытанні кніг у слых. Значны ўклад у развіццё хаты-чытальні ў гэты час унёс Любін Сіла Ефімавіч.

Любін Сіла Ефімавіч (другі з лева на права ў другім радку)

У час вайны фашысты знішчылі ўсё. Усюды былі сляды вайны: руіны, пажарышчы. Пасля вызвалення Стара-Высокага ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, старажылы памятаюць як у 1946 годзе быў пабудаваны будынак у якім размяшчаліся сельскі Савет, медыцынскі пункт і хата-чытальня.

У гэты час працуе загадчыкам хаты-чытальні Мішчанка Вольга Аляксееўна. Мэблі небыло ніякай. Жыхарамі вёскі было сабрана каля трох дзесяткаў кніг, некалькі газет і часопісаў. Менавіта з такім фондам і пачала сваё існаванне хата-чытальня.

У 1947 годзе сустракае чытачоў уважлівы, дабразычлівы чалавек Яцухна Міхаіл Ісакавіч (на здымку).

Яцухна Міхаіл Ісакавіч

Савет пры хаце-чытальні, які існаваў пры Яцухна М.І. (другі ў першым радзе з права налева)

У 50-х гадах хата-чытальня была перайменавана ў сельскую бібліятэку. Бібліятэка справіла наваселле, пераехаўшы ў новы будынак, з памяшканнем для сельскай бібліятэкі. У невялічкім пакоі мэблі не было ніякай, акрамя самаробных стэлажоў і драўлянага стала, ды лавак каля сцяны. Кожны вечар чытачы наведваліся ў бібліятэку, прыходзілі на “агенчык” вучні старэйшых класаў, дарослыя.

У бібліятэцы праводзілі громкія чытанні твораў Я. Купалы, Я. Коласа, А.С. Пушкіна, М.Ю. Лермантава і другіх пісьменнікаў.

У гэты перыяд у бібліятэцы працаваў Дыбчук Васіль Алексеевіч. Яго заўсёды адрознівала спалучэнне патрабавальнасці і адказнасці да сваёй справы.

У 60-я гады бібліятэку ўзначальвалі: Гераінава Галіна Аляксееўна, Яцухна Уладзімір Фёдаравіч, Церах Адам, Аўраменка Алена Якаўлеўна.

Гэта яны аддавалі чытачам цяпло сваіх сэрцаў, прывівалі любоў да чытання. Пры бібліятэцы ўжо пачалі працаваць перасоўкі-бібліятэкі.

У першай палове 70-х гадоў бібліятэкарамі працавалі Семяненка А.І. і Сіўчук Н.Г.

Бібліятэка абслугоўвала ў 1972 годзе 450 чытачоў. Кніжны фонд значна ўзрос 7450 экзэмпляраў кніг.

З 1974 года непарыўна звязала сваю працоўную дзейнасць з сельскай бібліятэкай Гукава Н.Л.

Бібліятэка пераехала ў прыстасаванае памяшканне ў 1976 годзе. Палепшылася матэрыяльна-тэхнічная база бібліятэкі. Добра папаўняўся кніжны фонд. Кніга была даведзена да магчымага чытача на сяле.

Назіраўся прыток чытачоў і павелічэнне іх чытацкай актыўнасці.

У канцы 1979 года адчыніліся дзверы сельскага дома культуры.

У двухпавярховым будынку пад адным дахам з СДК па сённяшні дзень размяшчаецца сельская бібліятэка.

Радаваліся чытачы, наведваючы прасторнае светлае памяшканне. Бібліятэку ахвотна наведвае мясцовая інтэлегенцыя, спецыялісты сельскай гаспадаркі, настаўнікі і інш.

Ажыццяўлялася пазастацыянарнае абслугоўванне жыхароў вёсак: Мікалаеўка, Чапаеўка, Будкі, Паўлаўка, Нова-Высокае.

Бібліятэка з’яўляецца ініцыятарам стварэння на сяле справачна-даведачнага цэнтра.

З 1984 года бібліятэка-філіял ужо не толькі, як культурная установа, а установа працуючая на навукова-тэхнічны прагрэс. Бібліятэка наладзіла сувязь з калгасам “Звязда”. Спецыялісты сельскай гаспадаркі, механізатары з’яўляюцца карыстальнікамі індывідуальнай і масавай інфармацыі.

Адзін раз у месяц яны атрымоўваюць паступаючую інфармацыю па навінках літаратуры.

Вялікае значэнне для прываблівання чытачоў ў бібліятэку маюць падворныя абходы-наведванні. Сталі традыцыйнымі масавыя мерапрыемствы зажынкі “У бітву за вялікі хлеб”, сустрэчы з ветэранамі і інш. мерапрыемствы.

У 90-я годы стала традыцыяй прынімаць актыўны ўдзел у правядзенні дзяржаўных свят, агульна-рэспубліканскіх, рэлігійных свят. Цікава праходзілі: “Поле цудаў”, “Беларускія пісьменнікі – дзецям” і інш.

Літаратурныя гульні, часы цікавага паведамлення, конкурсы і інш.

Вечары ўшанавання: “Ад усёй душы”, “Слава працоўным рукам”, “Радзіму славім працай”.

У сувязі з дэмаграфічнай сітуацыяй краіны з 2000 года зніжаецца колькасць чытачоў.

 

Районная детская библиотека

Валавская сельская библиотека

Движковская сельская библиотека

Добрынская сельская библиотека

Дубровская сельская библиотека

Засинцевская сельская библиотека

Заширская сельская библиотека

Кочищанская сельская библиотека

Млынокская сельская библиотека

Подгальская сельская библиотека

Ремезовская сельская библиотека

Роза-Люксембургская сельская библиотека

Скороднянская сельская библиотека

Старовысоковская сельская библиотека

 

 

 


 

X