Яндекс.Метрика

 

Главная
Читателю
Детская страничка
Наш край
Поэтическая страница
Новости
Ельский фартушок
ИКТ центр
ПЦПИ
Ельщина песенная
Обряды и традиции
О нас Немного истории

Гісторыя Ельскай раённай цэнтральнай бібліятэкі.

На самым поўдні Беларусі, недалёка ад мяжы з Украінай, знаходзіцца невялікі гарадок Ельск. Сціплы і непрыкметны знешне, ён славіцца сваімі працавітымі і гордымі людзьмі. Яльчане любяць свой гарадок, зялёны і чысты, сваю зямлю, з павагай і гонарам адносяцца да сівай мінуўшчыны. Нямала чужынцаў таптала сваімі ботамі Ельшчыну. Праходзілі з дружынамі кіяўскія, чарнігаўскія, валынскія князі. Руйнавалі паселішчы татара-мангольскія заваёўнікі, здзекваліся польскія магнаты, палілі людзей і хаты нямецкія захопнікі.

Цяжкім быў і паслякастрычніцкі час. Ельскі раён быў утвораны ў 1924 годзе з раённым цэнтрам, якім з’яўляўся горад Ельск. Невялікі гарадок стаў цэнтрам культуры раёна. Да гэтага часу ў Ельску і ў раёне не было ні адной культурнай ўстановы.

З самага пачатку савецкая ўлада ставіла мэтай дзяржаўнага значэння далучэнне насельніцтва да адукацыі і ведаў. Станаўленне чалавека новай краіны ажыццяўлялася ў першую чаргу праз адкрыццё школ, хат-чытальняў, клубаў. 21 снежня 1924 года адбыўся 1-шы раённы з’езд Саветаў, на якім прыводзіліся наступныя звесткі: у раёне дзейнічаюць народны дом, 2 хаты-чытальні, 2 бальніцы і ветэрынарны пункт. У хатах-чытальнях у Ельску налічвалася да 10-ці найменняў газет – “Праўда”, “Звязда”, “Беларуская вёска”, “Крестьянская газета” і раённая газета “Голас селяніна”.

У 1920 – 1930 гады назіраецца вялікі рост палітпрасвет устаноў.

У 1928 годзе была адкрыта першая раённая бібліятэка пры Ельскім Доме сацыялістычнай культуры з кніжным фондам 1000 экз. кніг. Аб гэтым можна прачытаць у справаздачы Каралінскага райкама КП(б)Б за пярыяд з 15 лістапада 1928 года па 1 ліпеня 1929 года. У асноўным кніжны фонд складаўся з класічных твораў рускай літаратуры, колькасць чытачоў была невялікая. Хто быў загадчыкам гэтай бібліятэкі, хто працаваў у ёй, на жаль, даведацца ўжо немагчыма. Згодна даведкі з Дзяржаўнага архіва горада Мазыра за № 235 ад 18.12.1997 года, ніякіх звестак пра бібліятэкі Ельска да 1950 года не захавалася. І навогул дакументальныя матэрыялы Ельскага райвыканкама за 1928 – 1941 гады ў архіў на захаванне не здаваліся.

Але мы ведаем, што гэта быў час, калі пачалася масавая ліквідацыя непісьменнасці. Таму Ельская раённая бібліятэка адыграла ў гэтым вялікую ролю. Яна выкарыстоўвала рознабаковыя формы работы: чытанне газет і кніг услых, правядзенне літаратурных віктарын, чытанне лекцый і дакладаў.

Кніжны фонд раённай бібліятэкі паступова папаўняўся. Шмат кніг у бібліятэцы было беларускіх пісьменнікаў.

Раптоўны напад фашысцкай Германіі і значная перавага ў сіле дазволіла нямецкім захопнікам ужо ў першыя месяцы вайны акупіраваць Ельскі раён. Зразумела, што эвакуіраваць бібліятэку не было ніякай магчымасці. Большую частку кніг з бібліятэкі разабралі жыхары горада, якія былі зацікаўлены ў тым, каб гэтыя кнігі захаваліся да канца вайны.

У 1943 годзе горад Ельск і раён былі вызвалены ад акупантаў. Разам з аднаўленнем народнай гаспадаркі пачала дзейнічаць і раённая бібліятэка. Першым пасляваенным бібліятэкарам у ёй была 17-гадовая дзяўчына Ніна Міхайлаўна Чэрныш. Яна не мела адпаведнай адукацыі. Але людзі, якія на той час былі яшчэ вучнямі школы і часта наведвалі бібліятэку, з цеплынёй і павагай гавораць пра яе. Раённая газета “Калгаснае жыццё” ад лістапада 1946 года паведамляе, што раённая бібліятэка ў гэты час мела кніжны фонд 3471 экз. кніг, які быў створаны за кошт таго, што шмат кніг было вернута з даваеннай бібліятэкі, частку кніг сабралі жыхары горада Ельска са сваіх уласных бібліятэчак і частка кніг - гэта новыя пасляваенныя паступленні.

У 1950 годзе ў бібліятэку прыйшла Мая Лазараўна Гузман са спецыяльнай сярэдняй адукацыяй. За тым, у 1952 годзе, пасля вучобы ў Магілёўскім культпрасвет вучылішчы па накіраванню у раённую бібліятэку трапіла Усікава Любоў Андрэеўна. А ў 1954 годзе бібліятэку ўзначальвала Галіна Шпіц з вышэйшай адукацыяй.

Нарада работнікаў бібліятэк. 1958 год.

Нарада работнікаў бібліятэк. 1958 год.

Злева на права, знізу Алексеева Галіна Антонаўна – бібліятэкар раённай бібліятэкі, Усікава Любоў Андрэеўна – заг. раённай бібліятэкі, Карась Кацярына Трафімаўна – заг. перадвіжным фондам раённай бібліятэкі.

Зверху, Сергушкова Соф’я Якаўлеўна – заг. дзіцячай бібліятэкі, Бройда Рыта Імануілаўна – бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі, Лычцоўская Галіна Уладзіміраўна – бібліятэкар раённай бібліятэкі.

Вось з пачатку 1950 года ва ўсю сілу закіпела работа ў раённай бібліятэцы. У газеце “Калгаснае жыццё” за 1 ліпеня 1954 года пісалася, што ў бібліятэцы было арганізавана 25 бібліятэчак-перасовак для лепшага абслугоўвання вясковага насельніцтва і рабочых горада Ельска. Раённая бібліятэка ў гэты час налічвала шмат літаратуры па пытаннях эканамічнага і культурнага будаўніцтва, па тэхніцы і сельскай гаспадарцы, а таксама з’явілася шмат новых мастацкіх твораў беларускіх і рускіх пісьменнікаў.

Клара Іванаўна Дзюба, якой тады было яшчэ толькі 18 год, успамінае: “Для нас раённая бібліятэка была крыніцай ведаў, творчай майстэрняй. Мы чыталі ўсе навінкі мастацкай літаратуры, знаёміліся з замежнымі аўтарамі, чыталі іх творы, па доўгу спрачаліся. Часта абмяркоўвалі творы маладых паэтаў і самі вучыліся складаць вершы, якія выдавалі ў рукапісных альманахах у бібліятэцы”.

Затым Клара Іванаўна Дзюба закончыла літаратурны факультэт, доўгі час жыла за мяжой з мужам, які быў ваенным. А пасля яго смерці працяглы час працавала ў Ельскай раённай бібліятэцы, якую узначальвала Аляксеева Галіна Антонаўна.

Але Ельскай раённай бібліятэцы чамусці не шанцавала. У 1973 годзе ад пячнога ацяплення згарэў драўляны будынак бібліятэкі. Зноў страта кніжнага фонду, зноў клопаты пра чытача.

У 1977 годзе бібліятэчная сетка раёна была цэнтралізавана. У раённай бібліятэцы былі арганізаваны аддзел камплектавання і апрацоўкі кніжнага фонда, методыка-бібліяграфічны аддзел, аддзел абслугоўвання (абанемент і чытальная зала), дырэктарам цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы была назначана Аляксеева Галіна Антонаўна. Кніжны фонд цэнтральнай бібліятэкі налічваў 40728 экз. кніг, бібліятэка атрымлівала вялікую колькасць перыядычныых выданняў, газет, часопісаў. Бібліятэчным абслугоўваннем арганізацый, устаноў займаліся бібліятэкі перасоўкі ад раённай бібліятэкі.

У 1988 годзе раённая бібліятэка атрымала новы тыпавы будынак з прасторнай чытальнай залай на 50 месц, аддзелам абслугоўвання, вялікае кнігасховішча.

Са жніўня 1989 года дырэктарам Ельскай РЦБС працуе Суткаленка Надзея Анатол’еўна.

Паслугамі бібліятэкі ў гэты час карысталіся 2998 чытачоў, кнігавыдача складала 52579 экз., кніжны фонд 51540 экз. кніг.

У 1992 годзе пры аддзеле абслугоўвання быў адчынены дзіцячы абанемент. У РЦБ паспяхова функцыяніравала пазастацыянарнае абслугоўванне членаў працоўных калектываў горада. Працавала 13 бібліятэчных пунктаў, на той час бібліятэка атрымлівала 78 назваў газет і часопісаў.

Не мінулі нашу бібліятэку і праблемы 90-х гадоў, з недахопу грашовых сродкаў кніжны фонд стаў папаўняцца меншай колькасцю кніг.

Ужо ў 2000-м годзе бібліятэка налічвала 3565 экз. кніг, кнігавыдача 70984 экз.За 2005 год бібліятэка атрымала 59041 экз. кніг і інш. дакументаў. На 1.01.2006 г. РЦБ налічвае 3690 чытачоў, кнігавыдача – 76287 экз. кніг. Сёння бібліятэка атрымлівае 267 назваў, 1271 камплектаў газет і часопісаў, сярод іх беларускія выданні і выданні стран СНГ.

Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці ў рабоце раённай бібліятэкі сёння – краязнаўства, выхаванне маральна-этычных каштоўнасцей у маладога пакалення, прапаганда экалагічных ведаў, арганізацыя дасугу сталага пакалення.

Калектыў раённай бібліятэкі заўсёды ў пошуку новых творчых ідэй і падыходаў да абслугоўвання і задавальнення патрэб сваіх чытачоў.

 

Районная детская библиотека

Валавская сельская библиотека

Движковская сельская библиотека

Добрынская сельская библиотека

Дубровская сельская библиотека

Засинцевская сельская библиотека

Заширская сельская библиотека

Кочищанская сельская библиотека

Млынокская сельская библиотека

Подгальская сельская библиотека

Ремезовская сельская библиотека

Роза-Люксембургская сельская библиотека

Скороднянская сельская библиотека

Старовысоковская сельская библиотека

 

 

 


 

X