Яндекс.Метрика

 

Главная
Читателю
Детская страничка
Наш край
Поэтическая страница
Новости
Ельский фартушок
ИКТ центр
ПЦПИ
Ельщина песенная
Обряды и традиции

Трофимова Галина Владимировна

Родилась 24 марта1961г. в деревне Вишенки Ельского  
   района. Длительное
 время работала библиотекарем
   Подгальск
ой сельской  библиотеки. С 2007г. работает
   методистом
Ельской РЦБС. Её стихи печатались в районной
   газете
“Народны голас” и газете “Белорусская нива”. Участница
   поэтического клуба “Галасы Ельшчыны”.





 Маёй Ельшчыне

Усе захапляюцца так краем нарачанскім, Мне ж мая Ельшчына ў колькі раз мілей. Люблю садоў цвіценне
ранкам майскім
І прыгажосць кляновых восенскіх алей. Люблю наш Ельск спакойны і чысцюткі, Што прыгажэе, маладзее з году ў год. Даўно і ўсюды ходзяць ужо чуткі,
Што працавіты тут жыве народ!
Кожны жыхар на карысць горада шчыруе: Той песціць кветкі, іншы дрэўца пасадзіў, Стары й малы свой горад любіць і шануе
У яго душы часцінку кожны ўлажыў.
Мой, любы горад! Ты такі прыгожы!
А колькі ж ліхалецця бачыў ты?
Заўжды прыветны, як дзянёк пагожы,
А лёс табе дастаўся непрасты.
Колькі вайна сыноў тваіх згубіла?! Чарнобыль злосна попел расыпаў,
Але ў цябе з’яўлялася зноў сіла,
Зноў адраджаўся ты і болей расцвітаў.
Квітней, мой Ельск, маё Палессе!
Няхай Чарнобыля больш раны не баляць, Няхай народ табе складае песні
І хай яны ў цішы тваёй звіняць!




Падгалле 

Шумяць дажджы над роднай вёскай,
Звіняць ля рэчкі звонка камары,
У поле статак цягнецца палоскай,  
Такуюць гучна  на ўзлеску глухары.
Буслы крычаць: чагось не падзялілі,
Клякочуць і ляцяць недзе за сад
Чорнага брата моцна не ўзлюбілі
І праганяюць яго у лес  назад.  
А чорны бусел ім не падаецца Расправіў крылы і ў атаку смела ідзе
Адзін з усімі імі  мужна б’ецца
І толькі пырскі скачуць па вадзе.
А, як за вёску выйдзеш  на балота,
Убачыш чаплю і пачуеш журавоў
І толькі ў поўдзень дзённая спякота
Усіх прыгоніць да Жалоні берагоў.
Падгалле –  сэрцу родныя мясціны,
Я бачу вас начамі часта ў снах
Мне сняцца тыя незабыўныя часіны,
Што ў ягадах была, або ў грыбах.
Дагэтуль вабяць усе лясныя сцежкі,
Усё тут знаёма – дрэвы, кожны куст,
Крынічка чыстая, што б’е ў Міжлессі,
А колькі ягад – выбірай на любы густ.
Дружных людзей такіх, як у Падгаллі,
Бадай, не знойдзш больш ты а нідзе,
Гасцінна сустракаюць хлебам-соллю
Заўсёды разам: і ў гулянцы, і ў бядзе.
А сёння, як жывецца маёй вёсцы?
Сюды вяртаюся ў думках зноў і зноў,
Бо тут пакінула часцінку сэрца,
Сваю душу і ўсіх сваіх  сяброў.




Радзіма
 

  Радзіма мая – мілы сэрцу куточак, Далеч росных лугоў, неба чыстага сінь, Лясы і пагоркі, і ў полі дубочак, Прасторы палёў, што глядзяць
удалячынь.
Люблю вас і сэрцам сваім прысягаю
На вечную вернасць Радзіме маёй
І вёсачцы той, што з дзяцінства кахаю,
І маці, што ўслед мне махае рукой. Вясёлцы ў небе, мурашцы ў лесе
І буслу, што зноў прылятае вясной, Крынічцы студзёнай і матчынай песні – Усёй Беларусі і мове сваёй


                              


Горкі ўспамін
 

Старая жанчына застыла ля плоту. Рукою сухенькай змахнула слязу.

І зноў не прагнаць ёй тугу і самоту,

Да скону свайго не забыць ёй вайну. Жахлівы той дзень зноў стаіць прад 

                                                вачыма:

Згарэўшая вёска – адны каміны… Чацвёра дзяцей ў яе за  плячыма
І доўгія годы, той жорсткай вайны.
Яна раніцою пайшла за вадою. У зямлянцы шчэ спалі яе хлапчукі.

Ля студні сустрэлася з Кацяй-удавою

І тая шапнула, што нашы прыйшлі.

З-за лесу пачуліся грому  раскаты. Фашысты ўцякалі ў напрамку шашы. Прамою наводкаю білі гарматы

І нашы салдаты ў атаку пайшлі.

Шалёна страчыць пачалі аўтаматы. Пякельны агонь шугануў да нябёс

І ў гэтым агні здабывалі салдаты

Сваю Перамогу, свабоды свой лёс!

А потым параненых, мёртвых збіралі Стаміліся вочы ад страшных пакут…

І моўчкі, зацята магілу капалі

Сяброў каб пакінуць навечна ўжо тут.

У брацкай магіле ляжаць засталіся Беларус, украінец, казах і грузін…

Старая жанчына, за іх памаліся

І зноў узгадай горкі свой успамін.


Беларусь – чысты дом
 

Там, дзе Ясенец шэпча Жалоні:“Кахаю…”, Дзе ў лясах векавых заблудзіліся хмары, Там, дзе клін жураўліны ў небе вісіць,
Мая любая вёска Падгалле стаіць. Працавітыя людзі на нашай зямлі.
Гонар роднае вёскі заўжды бераглі. Чысціня на падворках вочы вабіць ізноў Цешыць сэрца і душу зеляніна садоў.
У зялёных садах патанаюць дамы.
З труб высокіх у неба не струменяць дымы. У агародчыках яркія кветкі цвітуць
Ля шпакоўні шпакі пільна варту нясуць. Тут убачыш на кветках, як шчыруе пчала.
Чорны бусел палюе на ўскрайку сяла.
Голас свой на балоце падаюць журавы. Многа ягад, грыбоў у мясцовым бары. Зазырчэюць увосень гронкі тонкай рабіны
І кастрычнік, як бісер, сыпане журавіны. Будуць людзі ў вёсцы дружна зноў 
шчыраваць,
Каб падмесці, падгрэбсці, пасадзіць і 
прыбраць.
Каб яшчэ прыгажэйшай нашу вёску
зрабіць,
Пра наказ нашых продкаў каб нам не
забыць:
Пустазелле скасіць і прыбраць іншы лом
І каб горда гучала : Беларусь – чысты дом!


***

Ах, как красива на заре природа
Ещё прекрасней розовый закат Прекрасен лес в любое время года,
А речка чистая красивей во сто крат. Травинка тонкая, мурашка на земле…
И радуга, что землю озарила,
Сверчок волнующий нам душу в полутьме Всем этим нас природа одарила.
А нас она лишь просит об одном,
Чтобы запомнили мы красоту мгновений, Чтоб не жили сегодняшним лишь днём,
 А сберегли её для новых поколений.


Серебряные строки

Моей души серебряные струны Затронул ты и строчки полились Я не ждала уже улыбки от фортуны И вдруг мечты мои взметнулись ввысь. У глаз морщинки пролегли рядами Серебряные нити в волосах, Но хочется поспорить мне с годами Любовь и нежность вновь в моих глазах. Единственный, тебе лишь посвящаю Серебряные строки стихов своих простых Тобой одним живу, тебя обожествляю Ещё мечтаю я о строчках золотых.


Вышыванкі

З сівой даўніны, ад прашчураў нашых Уецца, цягнецца нявідная ніць
І нітачкай той распісана багата,  
Каб продкаў сваіх не змаглі мы забыць. Вось гэты ручнік вышывала бабуля,
А гэты фартух – яшчэ маці яе
І кожны ўзорык, нібыта зязюля
Куе пра свой час, каб данесці ўсё мне. Зіхцяць незабудкі тут крыжыкам роўным,
Спакойную ўпэўненасць узор гэты нёс
А тут вышыванка, як быццам няпоўна, Напэўна спіной павярнуўся ужо лёс. Дрыготкай рукою, пры смольнай лучыне Сцяжок за сцяжком вышывала ігла
Пра горкую долю, у халоднай хаціне,
Пра тое каханне, што не зберагла. Успомніўся мілы, што недзе ваюе
І ўраз з пад іголкі ляцяць галубы
Няхай ён успомніць, няхай ён пачуе,
Няхай ён вярнеецца дадому жывы!
А гэты ўзор, як напоўнены жалем,
Схіліліся кветкі ў далонях журбы Чарнобыль ліхі ўжо пранёсся над краем Няма роднай вёскі, а толькі дубы.
Усе вышыванкі для нас дарагія,
Бо кожна нясе ў сабе памяці след
Стаяць прад вачыма усе родныя, тыя
Што нас баранілі ад гора і бед.
На вечную памяць ад іх засталіся
Яскравыя кветкі, у гладзь і ў крыжы
Ты іх не забудзь, ты за іх памаліся
І дзецям сваім ты пра іх раскажы.



Гімн Ельшчыне

Належаў ты Спадам, памешчыкам Ельскім, Аскеркам панам, што з польскага роду.
Быў проста мястэчкам закінутым сельскім, А сёння, мой Ельск, ты належыш народу. Квітней, Ельскі край мой, будуйся, расці! Лепш роднай старонкі нідзе не знайсці! Гады ліхалецця цябе не зламалі,
Ты выстаяў мужна ў часіны вайны.
Ад немцаў праклятых цябе ратавалі Адданыя роднаму краю сыны.
Квітней, Ельскі край мой, будуйся, расці! Лепш роднай старонкі нідзе не знайсці! Чарнобыля вецер у дзверы загрукаў
І горкімі сталі зямля і вада…
І зноў ты не здаўся, не апусціў рукі,
Цябе не зваліла ліхая бяда.
Квітней, Ельскі край мой, будуйся, расці! Лепш роднай старонкі нідзе не знайсці! Сучасная вёска звініць галасамі.
Яна ў працавітых надзейных руках. Будуюцца фермы ўслед за дамамі
І вабіць палёў неабсяжны размах.
Квітней, Ельскі край мой, будуйся, расці! Лепш роднай старонкі нідзе не знайсці!
Як золата сцелецца спелая ніва,
 І з хмарамі ціха гамоняць лясы
Народ твой працуе старанна, рупліва,
І клоняцца ў пояс хлябоў каласы.
Квітней, Ельскі край мой, будуйся, расці! Лепш роднай старонкі нідзе не знайсці!
На радасць народу жывеш і красуеш, Будоўлямі радуеш і чысцінёю,
Як песні лунаюць у святы ты чуеш,
Мы славім цябе, ганарымся табою!
Квітней, Ельскі край мой, будуйся, расці! Лепш роднай старонкі нідзе не знайсці!


Март

Не кружи ты, зима у порога
Не зови за собой в дальний путь
Не хочу я опять в дорогу
Дай мне время,  хочу отдохнуть.
Ск
оро март озорник и проказник Улыбнется капелью стуча
Расцветет мимоза на праздник
И  разбудит всех песня грача.

Заиграют ручьи в догонялки

Затоскуют, заплачут снега
Долгоносые черные галки
Станут строить свои дома.
От их крика проснется природа
Тополь выпустит клейкий листок
Станет ласковой, теплой погода
Вновь  реки засинеет исток.

Косой дождик глаза за
туманит,
Станут сумерки всех обольщать,

А, любовь снова разум обман
ит

И заставит все в мире прощать.


***

Каласіцца ніва залатая
Жнівень сыпле яблыкі ў траву
Я ужо зусім іншая, не тая
Як даўно на свеце я жыву.
Надакучыла ўсё жыццё змагацца
Хочацца пакою і цяпла
Хочацца навек з табой застацца
І прайсці да самага канца.
Лёс ніколі нас з табой не песціў
Выпрабоўваў, загартоўваў усё жыццё Прымушаў нялёгкі крыж ён несці,
Хацеў з сэрца вырваць пачуццё.
То шпурляў высока нас ў неба,
То ў бездань кідаў з вышыні,
Ён не ведаў, што нам было трэба
Крышку радасці, пакою, цішыні.
Сустракаць світанкі росным ранкам
У лес пабегчы, пашукаць грыбы
Пасядзець з суседамі на ганку
Мець паменей гора і журбы.
Ад людзей хацелася спагады
І не зведаць здрады ад сяброў,
Мудрае бацькоўскае  парады
З радасццю вяртацца зноў дамоў.
Не пускаць у душу самоту з векам
І не здрадзіць прынцыпам сваім
Назаўжды застацца Чалавекам
Справядлівым, чэсным, валявым!

***

Мне очень часто снятся васильки
И голос хлебной нивы золотой
Мне б спрятаться в ней от тоски  
И заблудиться вместе там с тобой.
Сплела бы я сапфировый венок
Под цвет твоих прекрасных синих глаз Колосьев бы вплела в него пучок
И капельку росы словно алмаз.
Приворожила б тем венком тебя,
Что б позабыл ты обо всём на свете,
Что б видел и любил только меня
Не замечая других  женщин на планете.
Идут года, вновь колоситься рожь
Седеем мы, а васильки не потускнели
Мои воспоминания не тревожь 
Я спрятала их в зимние метели. 
Они в надёжном сейфе изо льда,
Закрыты навсегда, и нету кода
И лишь во снах приходят иногда
Как солнца луч в ненастную погоду.
На перекрёстке жизненных дорог
Тебя я встречу, может быть однажды
Не пожалею видя, как продрог,
Ведь в одну реку невозможно войти дважды.

***

Ах, эти карие цыганские глаза
Смутили душу мне, нарушили покой
Из глаз моих пропала горечи слеза
Жизнь показалась сказочной мечтой.
И песни те, что пел ты для меня
Словно бальзам на раненую душу
Звучит в них столько страсти и огня,
Но всё равно я клятву не нарушу.
Твои слова, прикосновенья нежные руки
И красота чудесной зимней ночи
Светили звёзды нам, как маяки
К тебе пржаться мне хотелось очень. Подмиргивал месяц, красотой пленя
И сосны в ожидании застыли
Лишь на мгновенье обнял ты меня
И в тот же миг, внезапно, опостылел.
Ах, эти карие цыганские глаза
Ведь раньше не встречала я таких…
Только зачем мне карие глаза?
Когда мечтаю я о серо-голубых.

 

Районная детская библиотека

Валавская сельская библиотека

Движковская сельская библиотека

Добринская сельская библиотека

Дубровская сельская библиотека

Засинцевская сельская библиотека

Заширская сельская библиотека

Кочищанская сельская библиотека

Млынокская сельская библиотека

Подгальская сельская библиотека

Ремезовская сельская библиотека

Роза-Люксембургская сельская библиотека

Скороднянская сельская библиотека

Старовысоковская сельская библиотека

 

 

 


 

X